Група
пачала дзейнічаць з ліпеня 1941 г. пад кіраўніцтвам дырэктара Арэхаўскага
дзіцячага дома І.А. Клопава і механіка Ушацкай МТС В.В. Чобата. Арганізацыйна
аформілася ў жніўні пасля сустрэчы І.А.Клопава з Ф.Ф. Дуброўскім у Сарочынскім
лесе, дзе было дамоўлена аб сувязі і дзейнасці падпольшчыкаў
Чобат В.В.
Дзейнасць падпольшчыкаў
Падпольшчыкі
вялі палітычную работу сярод насельніцтва, займаліся дыверсійнай дзейнасцю,
зборам зброі. Першапачаткова
прыёмнік быў у Чобата В.В. Ён перапісваў зводкі Саўінфармбюро, якія
падпольшчыкі перапісвалі і распаўсюджвалі па вёсках. В.В.Чобат
стварыў дыверсійную групу, якая псавала сельскагаспадарчую тэхніку нямецкай
гаспадаркі «Арэхаўскі земскі двор». Падпольшчыкі
згуртавалі вакол сябе каля 60 патрыётаў. У канцы сакавіка 1942 года наладзілі сувязь з партызанскім атрадам «Смерць фашызму», а летам
сталі яго байцамі. Толькі Клопаў І.А. да жніўня 1942 года застаўся ў Арэхаўне і
выконваў заданні партызан.
Ястрабаў М.І.
Кіраўніцтва падпольным рухам
Першапачаткова ў групе было 11 чалавек. У
верасні 1941 года да іх далучыліся ваенаслужачыя-акружэнцы М.І. Ястрабаў,
А.Р.Сычоў, М.Ц.Юртаеў і Батыр Гулямаў. У лістападзе 1941 года было абрана
кіраўніцтва групы: Ц.П.Гірсёнак, І.А.Клопаў, Мацвей Іванавіч Ястрабаў.