30 мая 1942 года Надзя Касцючэнка пайшла ў партызанскую брыгаду “Дубава”, якой камандаваў Ф.Ф. Дуброўскі.
Збірала зброю, хавала параненых чырвонаармейцаў, перапісвала зводкі Саўінфармбюро, распаўсюджвала ў суседніх вёсках лістоўкі – так пачынала помсціць ворагу. Аднак Надзя цвёрда вырашыла стаць кулямётчыцай, і ўжо за кароткі тэрмін ёю асабіста было знішчана больш 50 гітлераўцаў.
Апошнім для яе аказаўся бой пад вёскай Пышна, які разгарэўся 8 чэрвеня 1943 года. Дым, пыл. Узрытая пасля бамбёжкі і артылерыйскага стрэлу зямля. У тыл кулямётнай роты Аляксея Карабіцкага пад прыкрыццём танка прарваліся фашысцкія аўтаматчыкі. І затрашчалі кулямёты.
Усё менш застаецца байцоў: загінулі бацька і сын Бураковы, Сямён Клопаў, Аляксей Карабіцкі, Ніна Флігоўская. Ля кулямёта засталася Надзя, а варожае наступленне ўзмацнілася: да фашыстаў прыбыло падмацаванне.
У адказ на загад адысці на новыя пазіцыі Надзя сказала: “Хіба можна адыходзіць, калі лезуць гады на нашу зямлю!”
І зноў падаюць пад кулямётным агнём варожыя салдаты. Прама на Надзю рухаецца танк. Помсцячы за смерць сваіх таварышаў, за раны, нанесеныя роднай зямлі, не раздумваючы, кінулася яна са звязкай гранат пад танк.
Жалейка С.Т.
Жалейка Сцяпан Трафімавіч
З апісання асабістага баявога подзвіга і заслуг
" Кулямётчык Жалейка С.Т. у партызанскім атрадзе з лютага 1943 года. За час прыбывання ў атрадзе прымаў удзел ва ўсіх баях і засадах па барацьбе з нямецкімі акупантамі. У час засад і наступлення на нямецкі гарнізон Паплаўкі, смелымі і рашучымі дзеяннямі забяспечыў прасоўванне ўзвода. Таварыш Жалейка выбіў немцаў з аднаго дзота і знішчыў гэту кропку агню праціўніка, чым даў магчымасць прасоўвацца ўзводу далей. Далей Жалейка С.Т. застаў немцаў у доме, якія адкрылі агонь па яму, закінуў у дом гранату і абстраляў са свайго ручнога кулямёта. Ва ўсіх папярэдніх баях Жалейка быў заўжды наперадзе і паказываў прыклад мужнасці". Узнагароджаны медалямі "Партызану Айчыннай вайны" ІІ ступені, "За адвагу"
Латышаў М.І.
Латышаў Мікалай Іосіфавіч
Змагаўся ў
партызанскім атрадзе з 1 жніўня 1942 па 11 ліпеня 1944 года. Пасада - пісар. З апісання асабістага баявога подзвіга
або заслуг: “Знаходзячыся ў партызанскім атрадзе № 4 Латышаў М.І. з дня
прыбыцця з’яўляўся кулямётчыкам ручнога кулямёта. Прымаў самы актыўны ўдзел ва
ўсіх правадзімых баявых аперацыях. У баях за Пышна ў 1943 годзе у час
экспедыцыі асабіста Мікалай Іосіфавіч знішчыў са свайго кулямёта некалькі
дзесяткаў нямецкіх салдат і афіцэраў. У час наступальных баявых аперацый на
няецкі гарнізон горада Лепеля Латышаў меткім кулямётным агнём знішчаючы
праціўніка і першым ўварваўся ў траншэю праціўніка і закідаў гранатамі. У час
экпедыцыйнай блакіроўкі ў 1944 годзе пры штурме
бальшака Плешчаніцы – Бягомль Латышаў М.І. будучы ў штурмавой груп, першым
пайшоў на штурм і ва ўпор расстрэльваў фашыстаў. Будучы ў засадах населеных
пунктаў Кушняроўка – Каранёўка, Грачава і Вішнева знішчыў 15 нямецкіх салдат і
афіцэраў, быў узяты жывым нямецкі салдат» Узнагароджаны медалём “Партызану Айчыннай вайны” ІІ ступені, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені
Долгі Р.С.
Долгі Раман Сямёнавіч
З 10
снежня 1942 па 11 ліпеня 1944 года знаходзіўся ў партызанскім атрадзе № 4
брыгады “Дубава”. З баявой характарыстыкі на партызана
разведчыка партызанскага атрада 4 брыгады “Дубава” Долгага Рамана Сямёнавіча: “Таварыш
Долгі Р.С. дабраахвотна прыбыў у атрад 10 снежня 1942 года. За час прыбывання ў
атрадзе таварыш Долгі Р.С. паказаў сябе толькі са станоўчага боку. Ён удзельнік
баёў у раёне Пышна. Будучы ў падрыўной групе ад яго мін паляцела ў паветра
нямала аўтамашын праціўніка, браняпоезд, пушка, дрызіна. Ад яго мін загінуў не
адзін дзесятак фрыцаў. Ён удзельнік разгрому і барацьбы з экспедыцыяй з 19 мая
па 22 чэрвеня 1944 года ўдзельнік баёў у раёне Полік. У час прарыва блакады і ў
баях з нямецкімі захопнікамі ён паказаў сябе толькі са станоўчага боку. Сярод
камандзіраў і партызан карыстаецца аўтарытэтам.”
Камандзір партызанскай брыгады “Дубава” Герой Савецкага Саюза генерал-маёр
Дуброўскі. 12.7.1944 год .Узнагароджаны медалём “Партызану Айчыннайвайны” ІІ ступені
Лісоўскія Аляксандра Архіпаўна і Сямён Сямёнавіч
Лісоўскі Сямён Сямёнавіч
Лісоўскі Сямён Сямёнавіч 2 мая 1942 года
дабраахвотна ўступіў у партызанскі атрад № 6 брыгады “Дубава”. З кастрычніка
1943 года з’яўляўся намеснікам камісара атрада. З
характарыстыкі “Лісоўскі са сваімі задачамі спраўляўся на выдатна. Таварыш
Лісоўскі ўдзельнічаў ва ўсіх аперацыях, у баях і засадах атрада. Быў заўжды
наперадзе, чым прыцягваў байцоў атрада. У зоне атрада сярод насельніцтва была
поўнасцю забяспечана паліт-масавая работа. Сярод байцоў і камандзіраў атрада
таварыш Лісоўскі палітычна граматны, маральна ўстойлівы, мае ўдзячнасць па
загаду начальніка штаба брыгады”. Камандзір
партызанскай брыгады, Герой Савецкага Саюза генерал – маёр Дуброўскі,
12.07.1944 г. Паранены
падчас апошняй экспедыцыі ў вёску Акрайцы Бягомльскага раёна. 11
ліпеня 1944 года ў сувязі з вызваленнем тэрыторыі ад ворага Лісоўскі С.С.
завяршыў сваю дзейнасць у партызанскім атрадзе. Узнагароджаны
медалём “Партызану Айчыннай вайны” І ступені Лісоўская
Аляксандра Архіпаўна змагалася ў партызанскім атрадзе №6 брыгады «Дубава»